Дыктант без чырвонага алоўка

21.02.2023
Сёння, 21 лютага, 30 вучняў, педагогаў, членаў адміністрацыі, тэхнічных работнікаў сярэдняй школы № 7 г. Смаргоні далучыліся да напісання Гродзенскага абласнога дыктанта “Музейная гара”, які прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.
Падчас дыктанта ўдзельнікі не толькі праверылі сваю пісьменнасць, але і ўзбагацілі веды пра Замкавую гару, якая знаходзіцца на самым высокім беразе Гродна. 
Пасля напісання абласнога дыктанта ўсе яго ўдзельнікі мелі магчымасць самастойна праверыць свае запісы, каб зрабіць асабістыя высновы, наколькі якасна яны валодаюць роднай мовай.
поделиться в: