Абласны дыктант да Міжнароднага дня роднай мовы
21.02.2024У Міжнародны дзень роднай мовы, 21 лютага, у сярэдняй школе № 7 г. Смаргоні вучні, настаўнікі, тэхнічныя работнікі напісалі абласны дыктант “Сімвал бязмерных выпрабаванняў беларусаў”.
Падчас напісання тэксту, удзельнікі мерапрыемства змаглі не толькі праверыць і ўзнавіць свае веды правапісных і пунктуацыйных правіл, але і ўспомніць аб трагедыях часоў Вялікай Айчыннай вайны, аб жудасных падзеях, якія адбыліся ў вёсцы Хатынь - сімвале бязмерных выпрабаванняў беларусаў.