Знаёмства з суседнім горадам
31.10.2024Вучням 6 “В” класа не сядзіцца дома на канікулах. Разам з класным кіраўніком 30 кастрычніка на цягніку яны з’ездзілі ў горад Маладзечна.
Мэта паездкі - абзорная экскурсія і наведванне кінатэатра.
Падчас абзорнай экскурсіі дзеці ўбачылі амфітэатр, гарадскі парк з возерам, шматлікія скульптурныя кампазіцыі, Палац культуры, Свята-Пакроўскую царкву.
Затым экскурсанты направіліся ў кінатэатр. “Радзіма”. Тут іх чакаў фільм - рэальная гісторыя знакамітай расійскай групы “Рукі ўверх”.
Пасля фільма шасцікласнікі наведалі кафэ, дзе з апетытам з’елі смачны абед і набраліся сіл, каб ехаць дадому.
Маладзечна юным смаргонцам спадабалася.